У Беларусі пачне прадаваць віно пастаўшчык Ватыкану
Вінаматэрыял з Італіі будзе разлівацца на "Мінскім заводзе вінаградных він".
Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніка фірмы Di Cosimo, якая пастаўляе віно ў Ватыкан.
Кампанія Di Cosimo з’яўляецца афіцыйны пастаўшчыком вінаў для Ватыкана ўжо шмат гадоў. Справа ў тым, што два Папы былі родам з вобласці Лацыё, дзе размешчаныя вінаграднікі Di Cosimo. З тыхчасоў віно марак "Corte dei Papi", "Colletonno", "Villa Ferrari" афіцыйна пастаўляюцца ў Ватыкан.