У Беларусі падтрымаюць дыстанцыйную форму працы

У ведамстве мяркуюць, што актыўнае выкарыстанне гнуткіх формаў занятасці з’яўляецца адной з ключавых тэндэнцыяў развіцця сучаснага рынка працы. Так, праца з гнуткім графікам, а таксама дыстанцыйная праца дома дазваляе задзейнічаць усе групы насельніцтва. Гэта можа быць зручна, напрыклад, для інвалідаў, а таксама для людзей, якім складана працаваць у офісе па сямейных абставінах.

Дакумент Міністэрства працы тлумачыць асаблівасці гэтай працы і асаблівасці пераводу работнікаў на такую занятасць, паведамляе БелаПАН. Разглядаюцца асаблівасці заключэння працоўных дамоваў на час выканання пэўнай працы, а таксама абавязкі работнікаў-дыстанцыйшчыкаў.