У Беларусі стварылі банк ДНК спартсменаў
Гэту працу правялі супрацоўнікі Інстытута генэтыкі і цыталогіі Нацыянальная акадэміі навук.
Банк ДНК створаны па 12 відах спорту: хакей, мастацкая гімнастыка, плаванне, барацьба, баскетбол, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, лёгкая атлетыка, батут, акадэмічнае веславанне, фрыстайл, тэніс.
Усяго пратэставалі каля 450 спартсменаў, інфармуе БелаПАН. На думку спецыялістаў, вынікі гэтага тэставання даюць магчымасць арганізаваць падрыхтоўку спартсменаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць дасягнуць высокіх вынікаў, захаваць здароўе спартоўцаў і нават зэканоміць выдаткі на развіццё фізкультуры і спорту.