У Беларусі выйшла энцыклапедыя “Максім Багдановіч”
Яна прымеркавана да 120-годдзя паэта, якое адзначаецца сёння.
Як паведамляе БелаПАН, кніга выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Энцыклапедыя асвятляе асноўныя моманты жыцця і творчасці паэта. Вялікі ўклад у яе стварэнне ўнеслі супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Упершыню апублікавана шмат новых або малавядомых чытачу дакументаў і матэрыялаў аб жыццёвым і творчым шляху паэта.