У Беларусі з’явяцца плантацыі дурніцаў

Навукоўцы ўжо пачалі распрацоўваць тэхналогіі атрымання саджанцаў дурніцы ва ўмовах закрытага грунта. Пакуль што іх вырошчваюць у прабірках, паведамляе БелТА.

Айчынныя дурніцаводы перакананыя, што ўжо ў 2014 годзе змогуць укараніць тэхналогію. А першыя плантацыі беларускіх дурніц памерам паўтары тысячы гектараў з’явяцца ў 2016-ым.