У Беларусі жыве амаль 27 тысяч ветэранаў вайны
Сярод іх — 6 Герояў Савецкага Саюза і 1 поўны кавалер ордэна Славы. Гэтыя звесткі на 1 студзеня 2013 года.
Як паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, разглядаецца пытанне аб узнагароджванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны юбілейным медалём да 70-годдзя Перамогі. Праект рашэння аб адзіных юбілейных узнагародах мусіць разгледзець Савет кіраўнікоў дзяржаваў СНД, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net