У Беларусі знізілі прагноз па інвестыцыях

Згодна з гэтым дакументам, прадпрыемствы Мінпраму знізяць паказнікі па інвестыцыях да 110% (раней было 120%). У сельскай гаспадарцы ўвогуле ніякага росту інвестыцый не будзе, хоць раней меркавалася, што яны ўзрастуць на 7-8%. У сувязі і ў энергетыцы інвестыцыяў будзе нават меней, чым у 2010 годзе. А вось у харчаванні, у нафтаперапрацоўцы і ў будаўніцтве план па інвестыцыях не зніжалі.

Апроч таго, урадавая пастанова ўводзіць новы паказнік “удзельная вага выдаткаў на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал”. Патрабуецца, каб удзельная вага такіх выдаткаў была ў межах 60-80%., паведамляе БЕЛТА.