У Беларусі з'явіцца гатэль "хуткага рэагавання"

Першы ў Беларусі плывучы гатэль з'явіцца да 2012 году на рацэ Струмень ў Жыткавіцкім раёне, паведаміў БЕЛТА дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін.

Гатэль будзе ўяўляць сабой жылы блок, які перасоўваецца па рацэ з дапамогай буксіра. Задума гэтага гатэлю "хуткага рэагавання", відаць, у тым, каб аператыўна дастаўляць яго ў месцы масавага збору турыстаў.