У беларускіх лядовых палацах пачынаюць здымаць фільмы
"Першая ластаўка" — “Бабруйск-арэна”, якая аказалася падобная да японскага лядовага палацу пачатку 1970-х.
Мастацкі фільм, прысвечаны жыццю легендарнага савецкага хакеіста Валерыя Харламава, будуць здымаць у Бабруйску. Бюджэт фільма "Харламаў" складае 10-12 мільёнаў долараў.
Як адзначае “Вячэрні Бабруйск”, плануецца, што здымкі ў "Бабруйск-арэне" пройдуць у жніўні. Кінастудыя Мікіты Міхалкова будзе здымаць эпізоды сусветна вядомай зімовай Алімпіяды, якая прайшла ў японскім горадзе Саппара ў 1972 годдзе, а менавіта — матч хакейных зборных СССР і Швецыі.
Кажуць, што лядовыя палацы на сем тысяч месцаў, як у Бабруйску, у сямідзесятыя гады будаваліся ў Японіі, і таму бабруйскі палац пасуе для здымак.