У Беластоку збіраюць ежу для беларускіх палякаў

Акцыя праходзіць у межах кампаніі "Падзяліся ежай". Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Збор прадуктаў адбываецца ў гіпермаркеце Кэрэфур (Carrefour) і ў Галерэі Падляскай. Сабраная ежа павінна трапіць у Беларусь да Калядаў.

У верасні, у межах кампаніі "Падзяліся ежай", дзеці сабралі больш за тысячу кілаграмаў прадуктаў.