У большасці ВНУ сёння стартавала ўступная кампанія
16 ліпеня ў абітурыентаў пачынаюць прымаць дакументы.
Абітурыенты павінны падаць у прыёмныя камісіі сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання, дакумент аб агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама шэраг іншых папер, якія патрэбныя для паступлення. На асобныя спецыяльнасці здаюць таксама экзамены — напрыклад, па замежнай мове, фізічнай культуры або творчасці. Гэтыя выпрабаванні пройдуць з 26 па 30 ліпеня.
Тым, каму не трэба здаваць экзамены, цяпер застаецца аднесці дакументы і чакаць вынікаў. На дзённую бюджэтную форму навучання залічваюць па 1 жніўня, на бюджэтную завочную — да 3 жніўня. А ўсіх платнікаў будуць залічваць да 6 жніўня.
Крыху раней пачаўся набор у творчыя ВНУ — Акадэмію мастацтваў, Акадэмію музыкі ды Ўніверсітэт культуры. Там ужо ідуць уступныя выпрабаванні, а залічэнне пачнецца 24 ліпеня. У Акадэміі МУС, Ваеннай акадэміі ды іншыя ВНУ такога профілю з наборам студэнтаў вызначацца яшчэ раней — з 20 па 24 ліпеня.