У Брэсцкім тэхналагічным універсітэце рэзка падскочылі кошты на навучанне
Пра павышэнне аплаты студэнты-завочнікі даведаліся з ліста ад кіраўніцтва ўніверсітэта.
Падаражэнне — значна большае за абяцаныя 29%, паведамляе "Віртуальны Брэст". Калі ў першыя два кварталы, у верасні і снежні, навучэнцы плацілі прыкладна па 530 тысяч, то ў трэці — кошт узняўся ўсяго на 30 тысяч. З дадатковага пагаднення стала вядома, што да 1 траўня на рахунак ВНУ павінны быць пералічана амаль 900 тысяч. Так розніца чацвёртага квартала з папярэднімі склала… 66%. Агулам 2011-2012 навучальны год абыдзецца завочнікам у 2,5 мільёны.