У Брэсце кіроўца збіў бабулю, завёз яе дадому і ўцёк
Наезд на пенсіянерку адбыўся 19 студзеня на вуліцы Леніна.
"Фольксваген" збіў 83-гадовую жанчыну, калі тая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, кіроўца даставіў пацярпелую дадому. Ужо адтуль траўмаваную жанчыну шпіталізавалі ў бальніцу.
Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што за рулём аўтамабіля быў жыхар Гомельшчыны. З нагоды ДТЗ ідзе праверка.
Фота — joyreactor.cc