У Брэсце з-за "бомбы" эвакуявалі студэнтаў універсітэта
Каля 10-й гадзіны раніцы ў галоўным корпусе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта знайшлі падазроны прадмет.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", на месцы знаходкі аператыўна з'явіліся ратавальнікі і група размініравання. Студэнтаў з будынка эвакуявалі.
Пасля праверкі невядомы прадмет прызналі бяспечным. Паводле некаторых звестак, гэта была кардонная скрынка.
Навучанне ва ўніверсітэце працягваецца.
Фота — virtual.brest.by