У Брэсце абрынуўся будынак, загінула жанчына
Сёння каля 10-й гадзіны раніцы павалілася сцяна дома па вуліцы Савецкай, 68.
Як піша "Брестская газета", працы на гэтым аб'екце на працягу некалькіх дзён праводзіла адна з будаўнічых арганізацыяў. На месцы працы стаяла агароджа, прысутнічалі сігнальныя знакі.
У выніку абвалу сцяны ў бок вуліцы Савецкай агароджа прыціснула пажылую жанчыну. Медыкі канстатавалі яе смерць.
Фота: "Брестская газета"