У Брэсце адзначылі Дзень украінскага пісьменства і мовы

Генеральны консул Рэспублікі Украіна ў Брэсце Іван Баранчык сказаў:

“Свята адзначаем ужо чацвёрты год. Хочам прэзентаваць людзей, якія тут на Брэстчыне пішуць мастацкую прозу, вершы, песні на ўкраінскай мове. Спрыяем таксама кантактам літаратараў і самадзейных калектываў".

Украінская дзяржава мэтава спрыяе кантактам памежных абласцей з суседзямі, сказаў спадар Баранчык. З Брэстчынай найбольш цесна супрацоўнічае Валынь. Быў на свяце і самадзейны калектыў з мястэчка Саколь на Львоўшчыне.

Ва Украіне Дзень украінскага пісьменства і мовы прайшоў 9 лістапада.