У Брэсце дабудоўваюць помнік, адкрыты два гады таму (фота)
Гаворка ідзе пра помнік да 1000-годдзя горада.
Цяпер на вуліцы Гогаля ставяць бронзавую браму з сімволікай горада. Праз яе можна прайсці да помніка па цэнтральнай алеі. Гэтыя работы будаўнікі спяшаюцца скончыць да Дня незалежнасці 3 ліпеня.
У красавіку на помнік усталявалі кругавы гарэльеф з шасцю сюжэтамі з гісторыі горада. Тады ж з'явіўся лаўравы вянок над анёлам, які вянчае 15-метровую калону.
Будаўнікі такі “рваны” графік працы тлумачаць нерытмічным паступленнем грошай.