У Брэсце ДАІ правядзе акцыю "Аўтачысцюля"

Акцыя пройдзе на працягу тыдня, з 7 па 14 снежня. Як паведаміла агенцтву БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе брэсцкай ДАІ Наталля Сахарчук, мэта акцыі -- нагадаць вадзіцелям аб неабходнасці трымаць аўтамабілі ў чысціні.

Супрацоўнікі ДАІ будуць прапаноўваць кіроўцам брудных аўто запоўніць анкету ўдзельніка розыгрышу бясплатных мыек. Усяго іх будзе разыграна дзесяць.