У Брэсце дзяўчына з цацачным пісталетам абрабавала ламбард
Здарэнне адбылося 27 сакавіка.
Наведвальніца пагражала "пісталетам" і патрабавала аддаць ёй грошы. Атрымаўшы 575 тысяч рублёў, яна ўцякла. Вечарам зламысніцу затрымалі. Ёй аказалася 21-гадовая жыхарка Брэста, якая нідзе не працуе і раней ужо была асуджаная за крадзеж, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, у лістападзе 2011 года жыхар Кобрына спрабаваў абрабаваць краму ў Брэсце. У яго таксама быў цацачны пісталет. Зламысніка затрымаў адзін з наведвальнікаў.
Фота — chastnik.ru