У Брэсце грузавік ушчэнт раструшчыў Аўдзі (фота)
Кіроўца легкавіка не пацярпеў, машына — вельмі.
Кіроўца цяжкага грузавіка з прычэпам ехаў па ўнутраным кальцы выезду з бульвара Шаўчэнкі. Пры павароце на Варшаўскі мост ён не заўважыў, што са знешняга кальца туды ж заехаў легкавік. У выніку прычэпам іншамарку раструшчыла аб жалезную агароджу.
Кіроўца легкавіка з цяжкасцю верыць, што застаўся ў жывых, адзначае партал “Віртуальны Брэст”.