У Брэсце на вакзале знайшлі нямецкі пісталет
Рарытэт выявілі будаўнікі, якія вядуць капітальны рамонт будынку "Брэста-Цэнтральнага".
Як паведамляе газета "Заря", Mauser HSc знайшлі сярод будаўнічага смецця, ад якога ачышчалі скляпенні. Эксперты кажуць, што такі пісталет знаходзіўся на ўзбраенні ў нямецкіх частак СС і СД. Ён захаваўся дастаткова добра і цяпер высвятляецца, ці ён знаходзіцца ў "баявым" стане. Найхутчэй яго перадуць у музей.