У Брэсце невядомы абрабаваў "аднарукага бандыта"
Яго здабычай сталі амаль 11,5 мільёнаў рублёў, забраныя з гульнявога аўтамата.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, здарэнне адбылося 1 верасня ў зале гульнявых аўтаматаў “Імперыя”. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж.
Дарэчы, злачынец можа пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Для гэтага яму трэба з’явіцца з павіннай і вярнуць крадзенае.