У Брэсце пабудуюць арэндны дом

Як піша газета “Вечерний Брест”, гэта будзе першы ў вобласці дом, усе кватэры якога будуць здавацца ў арэнду. Ён будзе мець 9 паверхаў і 80 адна- і двухпакаёвых кватэраў. На будаўніцтва дома вылучана больш за 20 мільярдаў рублёў.

Нагадаем, што мінскія ўлады таксама ўжо некалькі гадоў абяцаюць пабудаваць арэндныя дамы.