У Брэсце — першыя за 6 гадоў выпадкі захворвання на адзёр
У студзені захворванне дыягнаставалі ў сямі чалавек, прычым трое з іх дзеці.
Як піша "Вечерний Брест", усе дзеці і адзін дарослы не былі прышчэплены ад адзёру. Адзначым, што дарослыя хварэюць на адзёр значна цяжэй, чым дзеці.
Лекары мяркуюць, што захворванне перайшло да нас з Еўропы. Там у 2011 годзе павялічылася колькасць выпадкаў заражэння на адзёр. Асаблівасць сёлетняга прыходу хваробы ў тым, што яна ў большай ступені заражае не дзяцей, а маладых людзей ва ўзросце 20-29 гадоў. Гэта звязана з тым, што праведзеная ў дзяцінстве імунізацыя да 20 гадоў слабее.
Фота: razvitierebenka.com