У Брэсце настаўніца гімназіі гандлявала золатам

56-цігадовая жанчына прадавала золата проста ў будынку навучальнай установы. У настаўніцы знайшлі шэсць ювелірных вырабаў на суму 2,7 млн рублёў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.