У Брэсце затрыманы начальнік цягніка Мінск-Варшава
Таксама затрыманыя правадніца і 10 пасажыраў.
Цягнік Мінск-Варшава сёння прыбыў у польскую сталіцу з гадзінным спазненнем. Як паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на пасажыраў, прычынай затырмкі стала аперацыя Аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю у Брэсце. Супрацоўнікі аддзела затрымалі начальніка цягніка па абвінавачванні ў атрыманні хабару. Таксама з цягніка знялі правадніцу 4-га вагона і дзесяць пасажыраў, якія ехалі без квіткоў.
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што пасажыры плацілі грошы за праезд начальніку цягніка. Таксама яны заявілі, што маюць відэадоказы злачынства.
Фота — zelezjaka.eu