У брэсцкім кінатэатры "1 Мая" прайшоў апошні сеанс
Дэманстравалі адну са свежых работ "Беларусьфільму" — карціну "На ростанях".
Паглядзець актуальны сюжэт аб гарадской дзяўчыне, якая не пазбегла размеркавання ў вёску, былі запрошаныя маладзёны з Брэсцкага каледжа прыборабудавання, паведамляе "Вечерний Брест". Пасля сеансу гледачы развіталіся са старым кінатэатрам. Цяпер будынак "1 Мая" перадаецца на 2 месяцы ў бязвыплатную арэнду аддзелу культуры Брэсцкага гарвыканкама.
Нагадаем, што найстарэйшы ў горадзе кінатэатар не справіўся з канкурэнцыяй. Наяўнасць непадалёк двух добра абсталяваных кінатэатраў "Беларусь" і "Мір" сталі прычынай закрыцця "1 Мая".