У Брэсцкім раёне праходзіць акцыя “Раніца цвярозасці”

Адначасова міліцыя затрымлівае тых, хто распівае спіртное ранкам ля крамаў. Падчас першага “Ранішніка цвярозасці” за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы было пакарана 7 чалавек, яшчэ 5 былі прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства. 15 выпівохаў даставілі да нарколага.