У брэсцкім універсітэце пералічылі кошт навучання
Пасля абурэння студэнтаў-платнікаў і публікацый у СМІ адміністрацыя
БрДУ абвясціла аб значным зніжэнні раней заяўленай аплаты.
На мінулым тыдні студэнтаў Брэсцкага дзяржуніверсітэту імя Пушкіна абурылі новыя цэны на платнае навучанне, паведамляе "Брестская газета". У рэдакцыю газеты патэлефанаваў студэнт-платнік і паведаміў, што падаражанне склала не 29%, як рэкамендавала Міністэрства адукацыі, а нашмат больш. У той жа дзень рэктар універсітэта ў тэлефоннай размове абверг гэтую інфармацыю. І вось праз тыдзень студэнтам назвалі новыя лічбы. Кошт па ВНУ паменшыўся амаль на мільён рублёў.