У Брусэлі адновяцца перамовы паміж Сербіяй і Косава
Яны пачнуцца ў бліжэйшы панядзелак.
Пра гэта заявіў прадстаўнік сербскага ўрада Барыслаў Стэфановіч. Дыялог быў перапынены ў верасні ў сувязі з напружанасцю на кантрольна-прапускныхпунктах на мяжы Косава і Сербіі. Гэта прывяло да ўспышкі гвалту.
Еўрасаюз заклікае краіны наладзіць адносіны. У такім выпадку ў снежні Сербіі прадаставяць статус кандыдата ў члены ЕС.
Нагадаем, што Бялград адмаўляецца прызнаць незалежнасць Косава, абвешчаную ў аднабаковым парадку ў 2008 годзе. Сербская абшчына цяпер складае 5-10% ад двухмільённага насельніцтва Косава.