У Будапешце паставілі помнік Стыву Джобсу (фота)
Ён адкрыўся ў сераду.
Манумент усталявалі па ініцыятыве венгерскай кампаніі Graphisoft, паведамляе агенцтва Рэйтэр. Помнік Джобсу кампанія адкрыла ў знак удзячнасці за яго падтрымку фірмы, развіццё якой адбывалася ў Венгрыі яшчэ пры камуністычным рэжыме.
Статуя, выкананая скульптарам
Эрна Тотам, адлюстроўвае заснавальніка Apple у яго традыцыйным абліччы - бронзавы Джобс апрануты ў
вадалазку, джынсы, красоўкі, а на яго твары круглыя акуляры. Вышыня
помніка складае больш двух метраў, а вага скульптуры - 220 кілаграм.
Нагадаем, што Стыў Джобс сышоў з жыцця 5 кастрычніка ва ўзросце 56 гадоў пасля працяглай хваробы.