У Бярозе расфармавалі адзіны беларускамоўны клас
Ён быў у сярэдняй школе № 2.
Чатыры гады таму інжынер Алег Лабовіч цэлы год ліставаўся з рознымі навучальна-асветніцкімі ўстановамі, каб удалося адкрыць беларускамоўны клас. Знайшлося яшчэ 16 бацькоў, якія хацелі, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску. Такі клас быў адкрыты ў адной з найлепшых школ горада.
Але адміністрацыя школы №2 не здолела захаваць беларускі клас пры пераходзе з пачатковай у сярэднюю школу. Было прынятае рашэнне пра яго расфармаванне, паведамляе сайт "Вясна". Па словах бацькоў, настаўнікі-прадметнікі былі супраць вядзення прадметаў на беларускай мове толькі ў адным класе.