У Быхаве адновяць унікальную сінагогу
Дапамогуць у гэтым ізраільскія партнёры.
Праектная дакументацыя па рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўжо падрыхтаваная і чакае зацвярджэння. Частка працы будзе завершана да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Быхаве 1 верасня.
Быхаўская сінагога — узор беларускага абарончага дойлідства. У часы Вялікага Княства Літоўскага існавалі толькі тры такія будынкі — у Быхаве, Вільні і Пінску. Да нашага часу захавалася толькі быхаўская.
Гісторыкі таксама сцвярджаюць, што сінагога мае падземны ход, які вядзе да замкавага рова. Гэта стала вядома ў выніку археалагічных раскопак, якія ладзіліся ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, паведамляе “Радыё Магілёў”.
Фота — labadzenka.by