У цэнтры Мінска з’явіцца кавярня-трамвай (фота)
Вагон, стылізаваны пад трамвай пачатку XX стагоддзя, размесціцца каля Ратушы на плошчы Свабоды.
Ужо гэтым летам у цэнтры Мінска можа з’явіцца кавярня-музей у выглядзе трамвая, стылізаванага пад вагон пачатку XX стагоддзя, перадае TUT.BY.
“Кавярня, стылізаваная пад трамвай, абумоўлена гісторыяй горада, яго гістарычнай часткі. Таму што менавіта тут, па былых вуліцах Малой Бернардынскай і Вялікай Бернардынскай, па Багадзельнай праходзілі першыя шляхі мінскай конкі, — тлумачыць галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых. — І калі замест конкі прыйшоў новы трамвайчык, ён пайшоў па тым самым маршруце. Таму не аднавіць у памяці людзей гэтую старонку развіцця горада было б несправядліва”.
Міхаіл Жых сцвярджае, што месца на плошчы Свабоды для будучай арыгінальнай кавярні ўжо вызначана. Цяпер там выконваюцца падрыхтоўчыя працы. Мяркуецца, што ў трамваі-кавярні будзе каля 12 месцаў. Акрамя таго, хутчэй за ўсё звонку з’явіцца летняя кавярня ў тым жа стылі. Аднак арандаваць трамвай пакуль знайшоўся толькі адзін жадаючы.




