У Чавусах падвялі вынікі барацьбы з брыдкаслоўем

З ініцыятывай наладзіць змаганне супраць нецэнзурнай лаянкі выступілі праваслаўныя вернікі, іх падтрымалі мясцовыя ўлады, ідэолагі, грамадскія актывісты.

У межах месячніка актывісты прыходзілі на моладзевыя дыскатэкі, перарывалі музыку і танцы ды прапаноўвалі дзяўчатам і хлопцам запоўніць спецыяльныя анкеты. Маладыя людзі гэтаму не вельмі радаваліся, але іх пераконвалі адарвацца ад забаваў на некалькі хвілін і адказаць на пытанні пра брыдкаслоўе, піша газета "Звязда".