У Чэхіі памёр аўтар мультфільмаў пра крата

Мілер пайшоў з жыцця  ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе “Радыё Свабода”. Першы фільм пра маленькага крата выйшаў у Чэхаславакіі ў 1957 годзе. Ён называўся “Як Крот штанікі знайшоў”.

Гэты персанаж і мультфільмы пра яго застаюцца папулярнымі ў многіх краінах. Выявы маленькага чорнага крата можна пабачыць на школьных сшытках, пеналы, тэчках для папер. Мяккія цацачныя краты ў прадаюцца ў розных краінах. Яны сталі адным з сімвалаў сучаснай Чэхіі.