У Добрушскім раёне загарэлася сельская царква
Як мяркуецца, прычынай пажару стала няспраўная праводка.
Пажар у праваслаўнай царкве вёскі Ніўкі адбыўся 11 верасня каля 14 гадзін, паведамляе БелаПАН. Загарэўся бляшаны дах царквы Аляксандра Неўскага. Царква была пабудаваная ў 1990 годзе. Агонь пашкодзіў дах.
Людзей падчас пажару ў храме не было, таму абышлося без ахвяраў. Будынак царквы не мае пажарнай сігналізацыі.