У Драгічыне ўсталявалі дошку ганьбы (Фота)

У адной з драгічынскіх крамаў вывесілі стэнд з фатаздымкамі дробных злодзеяў, якія спрабавалі без аплаты вынесці тавар. Пад партрэтамі зламыснікаў указана іх прозвішча, што яны ўчынілі і які штраф сплацілі. Праўда, выглядае гэта, як падвойнае пакаранне за адзін і той жа ўчынак, а гэта не зусім законна.