У дружалюбнай Сірыі — таксама валютныя праблемы
Цэнтральны банк Сірыі абмежаваў продаж валюты грамадзянам краіны 5000 долараў у месяц, паведамляе сірыйскі інфармацыйны сайт D-press.
Пры гэтым, гаворыцца ў паведамленні, абмен сірыйскіх лір на долары будзе праводзіцца толькі пры пэўных умовах: пры аказанні дапамогі бацькам або сваякам, што пражываюць за мяжой, аплаты навучання або лячэнні за мяжой, падпіскі на замежныя газеты і часопісы, а таксама ў выпадку камандзіровак для ўдзелу ў выставах і іншых мерапрыемствах.
Раней сірыйскія грамадзяне маглі купіць валюту ў аб'ёме 10 000 долараў у месяц.
Новае абмежаванне, гаворыцца ў паведамленні, заклікана знізіць спекулятыўны ціск на сірыйскую ліру, што ўзмацніўся апошнім часам у сувязі з хваляваннямі ў краіне.
У Беларусі — стабільнасць, аднак пакупку нават 5000 долараў у месяц грамадзянам ніхто не гарантуе.