У Эстоніі адзначаюць Дзень аднаўлення незалежнасці

Неўзабаве незалежнасць Эстоніі сталі прызнаваць многія дзяржавы свету, а 17 верасня 1991-га гэтая краіна стала сябрам ААН.

Урачыстасці сёння будуць праходзіць у Эстоніі ад самай раніцы. На паседжанне свайго клуба збяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савета, якія галасавалі за незалежнасць. Улады сталіцы арганізуюць на Талінскай тэлевежы сямейны дзень, тэма якога: "Ці вы памятаеце абарону тэлевежы ў 1991 годзе?", паведамляе РІА "Новости".