У Фэйсбуку з’явіліся фота- і відэакаментары
Цяпер каментаваць пасты сяброў можна нашмат больш разнастайна.
Калі карыстальнік Facebook, каментуючы фатаграфію, відэаролік ці пост на сцяне свайго сябра, дае спасылку на вэб-старонку, то яго каментар цяпер будзе суправаджацца ілюстрацыямі.
Спасылка на фота ці відэа таксама будзе ўтрымліваць іх адлюстраванне. Пры гэтым паглядзець відэа можна не выходзячы з сацыяльнай сеткі. Пры жаданні, фатаграфію або відэа можна выдаліць з тэксту каментара, націснуўшы Remove Preview.