У Францыі адбыўся першы тур парламенцкіх выбараў
Паводле неафіцыйных звестак, яго выйграюць сацыялісты.
Экзіт-полы сведчаць, што па выніках другога тура галасавання сацыялісты могуць атрымаць у Нацыянальным сходзе ад 289 да 329 месцаў. Гэтага дастаткова, каб сфармаваць парламенцкую большасць. Акрамя таго, да сацыялістаў далучаюцца "зялёныя".
Паводле прагнозаў, кансерватары не змогуць атрымаць больш за 263 месцы ў парламенце.
Другі тур адбыдзецца праз тыдзень — 17 чэрвеня. Сацыялісты кантралююць верхнюю палату французскага парламента — сенат — з канца 2011 года, адзначае РБК.