У галерэі “Ў” пройдзе прэзентацыя кнігі “Дыктатар”
Імпрэза пройдзе сёння, 18 лютага а 14.00.
Кніжка Ульфа Старка “Дыктатар” прызначаная для маленькіх чытачоў, іх бацькоў і ўсіх зацікаўленых. Адбудзецца прэзентацыя яе папяровага і электроннага выдання, а таксама пройдзе аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.
Шведскі пісьменнік Ульф Старк распавядае пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго. Кніга выйшла ў свет багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.
Ульф Старк (Ulf Stark) адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. З 1984 года вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.