У Ганцавіцкім раёне мужчына згарэў ва ўласным доме
Жыхар вёскі Люсіна загінуў у часе пажару 11 студзеня.
Дом загарэўся прыкладна апоўдні. Мужчына-пенсіянер 1952 года нараджэння жыў адзін, у яго доме не было нават электрычнасці.
Са словаў суседзяў, напярэдадні здарэння ён атрымаў пенсію. Ні для каго не было сакрэтам, што загінулы захапляўся алкаголем.
Ратавальнікі, якія тушылі пажар, мяркуюць, што прычынай узгарання стала курэнне ў ложку, піша “Ганцавіцкі час”.