У Ганцавіцкім раёне пройдзе абследаванне хатніх гаспадарак
Як піша газета “Савецкае Палессе”, у вёсцы Дзяніскавічы зладзяць такое даследаванне з мэтай вывучэння праблем занятасці.
Супрацоўнікі аддзелу статыстыкі райвыканкама правядуць наўпроставае апытанне вяскоўцаў і атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана для аналізу сітуацыі на рынку працы.
Падобную методыку ў Беларусі выкарыстаюць упершыню і апытанне пройдзе па ўсёй краіне. Арганізатары даследавання плануюць атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб стане занятасці і беспрацоўя.