Матч у Гарадзеі пачаўся са спазненнем — не было "хуткай дапамогі"
"Служба "103" заблукала ў гарадзейскіх завулках", — піша "Прессбол". У выніку, гульня пачалася на 20 хвілінаў пазней.
На стадыёне ў гарадскім пасёлку сустракаліся мясцовая каманда "Гарадзея", якая заняла ў першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі другое месца, і жодзінскі "Тарпеда-БелАЗ", які фінішаваў у вышэйшай лізе на апошнім месцы. Яны вырашаюць, хто ў наступным сезоне будзе гуляць у вышэйшай лізе.
Гульня скончылася з мінімальнай перавагай на карысць "Гарадзеі" — 1:0.
Матч у адказ — 2 снежня ў Жодзіне.
Фота — bymedia.net