У гістарычнай частцы Мінску з'явіцца больш рэстаранаў

Па словах дырэктара прадпрыемства "Мінская спадчына" Паўла Шыкунца, агулам пераабсталявана каля 200 будынкаў.


Шыкунец: "Адной з галоўных задач з'яўляецца стварэнне на тэрыторыі гістарычнага цэнтра добрых і камфартабельных умоваў для жыхароў і турыстаў Мінска. У сувязі з гэтым ніводнае памяшканне будынка не павінна быць занята пад адміністрацыйныя функцыі. Распрацавана і прынята праграма па перапрафіляванні ўсіх першых паверхаў гістарычнага цэнтра пад агульнадаступныя функцыі: аб'екты гандлю і побытавага прызначэння".