У Гомелі паказваюць аўтограф Юрыя Гагарына

Яна прысвячаецца 50-годдзю палёта Юрыя Гагарына ў космас і жыццю гамельчукоў перыяду 1950-60-х гадоў.

Наведнікі выставы могуць пабачыць сапраўдныя аўтографы Юрыя Гагарына і іншых савецкіх касманаўтаў, арыгіналы газет "Комсомольская правда" і "Вести", якія выйшлі ў першыя дні пасля палёту славутага касманаўта.

На выставе ёсць унікальныя фатаздымкі касманаўтаў, у тым ліку падчас іх візіту ў Гомель. Таксама можна ўбачыць памятныя значкі і паштоўкі, выпушчаныя ў гонар першага палёту чалавека ў космас, макеты ракетаносьбітаў і касмічнага карабля "Усход".

Фота: Еўрарадыё