У Гомелі прайшла фотавыстава “Тут вам не Здесь!”

Паводле арганізатараў, мэтай фотакампаніі, удзел у якой прымалі ўсе ахвотныя, быў "пошук у Гомелі таго, што нас адрознівае ад іншых". На выставе было прадстаўлена больш за 20 фотаздымкаў. Акрамя таго, “Талака” прэзентавала каляндар “Тут вам не здесь! Звычайнае ў новым ракурсе”, які складаўся з прац фотааматараў, што прынялі удзел у акцыі.

Музычнае акустычнае суправаджэнне выставы забяспечвалі госці са сталіцы — гурт "DALI".