У Гомелі праходзяць Дні культуры Украіны

Арганізатарам свята стала гомельскае грамадскае аб'яднаннем украінцаў "Верховина". 23 жніўня працавала выстава "Украіна ўчора і сёння". 24 жніўня ў Славянскім кіназале дэманстраваліся  мультфільм "Ліс Мікіта" (2005), зняты па аднайменнай паэме-казцы Івана Франка, і дакументальны фільм польскагарэжысёра Ежы Гофмана "Украіна - станаўленне нацыі" (2007). Сёння  Дні культуры Украіны завершацца выступленнем народнага ансамбля "Вербиченька", паведамляе БелаПАН.